Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 25 человек

Педагогический проект

Дата: 31 августа 2016 в 12:41, Обновлено 20 июня в 13:58
Автор: Шило А. И.

ПЕДАГАГІЧНЫ  ПРАЕКТ

«Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да культуры беларускага народа»

Тэрміны рэалізацыі: 2014/2015 – 2016/2017 навучальны год

Мэта праекта: распрацоўка  і ўкараненне зместу і спосабаў выхавання нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культуры.

Задачы праекта:

1. Выявіць стан праблемы і вызначыць метадалагічныя і метадычныя асновы стварэння прасторы духоўна-маральнага і патрыятычнага адраджэння  ва ўстанове адукацыі. 

2. Правесці аналіз адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі з пазіцыі выкарыстання ўсіх магчымых умоў, сродкаў і спосабаў для рашэння задач захавання нацыянальна-культурных арыенціраў.

3. Вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці працэсу фарміравання  патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі.

4. Стварыць сацыяльна-педагагічныя і арганізацыйныя  ўмовы для забеспячэння выхавання  нацыянальнай самасвядомасці ва установе адукацыі ў час урокаў і ў час пазакласнай работы.

5. Каардынаваць дзейнасць усіх суб’ектаў педагагічнай дзейнасці, сям’і з БРСМ, БРПА пры правядзенні маладзёжных акцый, ініцыятыў, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку дзяржаўнай палітыкі.

6. Распрацаваць і рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на перадачу маладому пакаленню сацыяльнага вопыту, багацця духоўнай культуры народа, яго нацыянальнай самасвядомасці.

Педагагічны праект

Справаздача па рэалізацыі праекта

Выніковая справаздача па праекту

Дадаткі да выніковай справаздачы

Каляндарны план

работы па рэалізацыі педагагічнага праекта

«Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да культуры

беларускага народа» на 2016/2017 навучальны год

Змест работы

Тэрміны выканання

Адказныя

Агульнашкольны бацькоўскі сход па азнаямленню законных прадстаўнікоў з сутнасцю работы па рэалізацыі педагагічнага праекта

жнівень

адміністрацыя установы адукацыі

Нарада пры намесніку дырэктара па вывучэнню метадычных рэкамендацый па рэалізацыі аналітычнага этапу педагагічнага праекта

жнівень

намеснік дырэктара

Складанне індывідуальных планаў выхаваўчай работы ў класах у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта

жнівень

удзельнікі педагагічнага праекта

Распрацоўка агульнашкольных і класных выхаваўчых мерапрыемстваў

жнівень

намеснік дырэктара, удзельнікі педагагічнага праекта

Складанне каляндарна-тэматычнага планавання правядзення факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах

жнівень

удзельнікі педагагічнага праекта

Размеркаванне абавязкаў паміж удзельнікамі праекта, фарміраванне экспертнай  групы

верасень

адміністрацыя установы адукацыі

Правядзенне дыягностыкі навучэнцаў, бацькоў, удзельнікаў педагагічнага праекта

кастрычнік, красавік

СППС, класныя кіраўнікі

Індывідуальныя кансультацыі для удзельнікаў педагагічнага праекта

на працягу года

намеснік дырэктара

Удзел у РМА, тэматычных семінарах па тэме педагагічнага праекта

на працягу года

удзельнікі педагагічнага праекта

Метадычная выстава псіхолага-педагагічных, дыдактычных матэрыялаў па тэме педагагічнага праекта

снежань

намеснік дырэктара

Вывучэнне і абагульненне вынікаў маніторынга эфектыўнасці работы па рэалізацыі педагагічнага праекта

ІІІ чвэрць

намеснік дырэктара

Афармленне метадычных матэрыялаў, назапашаных ў ходзе рэалізацыі педагагічнага праекта

на працягу года

намеснік дырэктара, удзельнікі педагагічнага праекта

Распрацоўка метадычных рэкамендацый па фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў

на працягу года

намеснік дырэктара, удзельнікі педагагічнага праекта

Складанне справаздачы аб выніках аналітычнага этапа работы па рэалізацыі педагагічнага праекта

красавік

намеснік дырэктара

Абмеркаванне вынікаў работы па рэалізацыі педагагічнага праекта  на педсавеце

красавік

адміністрацыя установы адукацыі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.