Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 25 человек

Экскурсии по разделах музея

Дата: 10 января в 10:28, Обновлено 12 января в 11:00
Автор: Шило А. И.

Экскурсія №1                  Наш край  у даваенны час

Свае гістарычнае існаванне веска Калачы пачала ў 1582 годзе як уладанне пана Ясінскага.Вескі, якія ўваходзяць у мікрараен школы, маюць назвы: Мачулішча, Мышыцы, Мышкавічы, Трусавічы, Жабічы, Вяпраты,Бабры, Панышы, Дзяніскі,Барыскі, Казлеўшчына, Крамянец. Іх назвы гавораць аб асаблівасцях мясцовасці і занятках жыхароў. Так, веска Калачы  славілася  смачнымі калачамі, у Вяпратах, Мышкавічах, Мышыцах, Бабрах, Трусавічах вадзілася шмат адпаведнай жывеліны.У Назву  Панышам , Барыскам і Дзяніскам далі прозвішчы і імены першых жыхороў .А  крамень, які вельмі дапамагаў у жыцці  і здабываўся ў мясцовай шахце, даў назву вескцы Крамянец.

Аноўным заняткам сяльчан было земляробства і жывелагадоўля, дадатковым- паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Жанчыны, каб упрыгожыць свае жытло, быт займаліся  ткацтвам, вышываннем, аб чым сведчаць прыгожыя палотны, ручнікі, палавікі.

Землі ў нашым краі камяністыя.Ураджайнасць сто гадоў назад складала 7-10цэнтнераў з гектара. Мужчыны, каб аблегчыць працу, самастойна выраблялі розныя прылады працы: з каменю, дрэва, металу. У нашым музеі знаходзяцца жорны , ступы, чоўны, пранікі, калаўроты, наканечнік сахі, бязмены, прасы, маслабойка, лапата, дзяжа, лыжкі,савок і іншыя прылады працы.

  

Мірнаму жыццю людзей перашкаджалі войны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года пачалася Грамадзянская вайна, якая ускладнілася ваеннай інтэрвенцыяй з боку кайзераўскай Германіі(1918).А вясной 1919 года пачалася акупацыя   нашых зямель польскімі войскамі.Згодна Рыжскага мірнага дагавору 1921 года, мясцовыя землі сталі прыгранічнымі. За вескай Мышыцы, дзе існавала камендатура, знаходзілася Польшча. Пагранзаставы размяшчаліся ў Крамянцы, Панышах, Вяпратах, Трусавічах.

У 1930 годдзе ў нашай мясцовасці пачынаецца працэс калектывізацыі. На аснове 1-2 весак ствараўся асобны калгас. Так,  на аснове весак  Калачы і Бабры –калгас імя Сталіна-першы старшыня –Байкоў Васіль.

У 1930 годзе на  аснове весак Мышкавічы, Аскрышына –калгас Імя Леніна на чале з Цынкевічам Грыгорыем.

У Мышыцах-калгас- “ Чырвоны пагранічнік”, першым старшыней якога стаў Шнарэвіч Уладзімір.

У 1932 годзе  дваццацітысячнік Міхаіл Тузаў  і Жардзецкі Іван узначалілі калгас “Улада Саветаў”.

У Крамянцы Сіліч Міхаіл кіраваў калгасам імя Мянжынскага, у Малых Бесядах- калгас імя Варашылава(старшыня Мардас Канстанцін), у Трусавічах-к алгас “На варце” (старшыня Дрозд Мікалай). Асабліва  варта адзначыць калгас імя Кірава, які існаваў у в. Рацькавічы. У 1936 годзе за дасягнутыя вынікі ў раслінаводстве старшыня гаспадаркі Бубер Макар Пятровіч стаў дэлегатам трэцяга з’езда калгаснікаў ў Маскве. У 1941годзе калгасы распусцілі, а пасля вайны аднавілі.

  

Жыцце сялян  пры калгасным жыцці было не з легкіх, а старажылы асабліва памятаюць  страх 1937 года ў сувязі з рэпрэсіямі. Людзей часта па начах забіралі  органы НКУС, і большасць з іх не вярнуліся. Па ўспамінах Дзікалаўскай Я. толькі за 1 ноч у весцы Мышыцы забралі ў “Чорны воран” 10 чалавек. Гэта тлумачыцца прыгранічным становішчам нашых весак да 1939 года. Многія мужчыны хаваліся ў лясах, вельмі хваляваліся за дзяцей і жонак.

Экскурсія №2. Вялікая Айчынная вайна ў нашым краі

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ужо на пяты дзень вайны, 27.06.1941года, з боку Лукаўца па дарозе на Лагойск пашлі праз нашы вескі нямецкія войскі. Так здарылася, што большасць мужчын не паспелі мабілізавацца ў рады Чырвонай арміі. Першыя павесткі з ваенкамата прыйшлі тады, калі немцы былі ў Лагойску. У радах Чырвонай арміі з першых дзен вайны з ворагам ваявалі  прызыўнікі 1939, 1940 года: Смалонскі І., Іванец І., Ліхтаровіч, Рогач І. і іншыя.

З нашых зямлячак, якая першай сустрэла захопнікаў у Брэсцкай крэпасці і загінула, выконваючы свой доўг перад байцамі Чырвонай арміі, перад Радзімай, стала 19-гадовая медсястра Вера Пятроўна Харэцкая. Памяць аб ей увекавечана на Брэсцкім мемарыяльным комплексе, а ў нашым музеі праведзена даследчая работа і праводзіцца тэматычная экскурсія.

     

У нашым краі разгарнулася партызанская вайна.Так 12.07.1941 года  ў лесе каля в. Ляды быў праведзены падпольны сход камуністаў Лагойскага раена з мэтай арганізацыі узброеных атрадаў з ліку трапіўшых у акружэнне воінаў і мясцовага насельніцтва для барацьбы з захопнікамі. На працягу лета 1941 года у Янушкавіцкім лесе быў створаны буйны партызанскі атрад, дзейнічалі Калачаўская  партыйная  і камсамольская арганізацыі ў складзе Бубера Макара, Пліска Андрэя, Ганургвіча Барыса Іванавіча,Тарасевіча, Думанская Надзеі, Яскевіча Станіслава, Сарокі Уладзіміра.

У нашай мясцовасці дзейнічалі некалькі атрадаў брыгад “Штурмавая” і “Дзімы”. У раене в Рудня знаходзілася падпольная рэдакцыя раенннай газеты РК КПБ.

Партызаны праводзлі актыўныя ваенныя аперацыі: грамілі паліцэйскія і нямецкія гарнізоны, зрывалі планы нямецкага камандавання, дапамагалі мясцоваму насельніцтву ў час пасяўных ці ўборкі ўраджаю. Нездарма ў весцы Крамянец фашысты трымалі 100 салдат для “навядзення парадку”, а пазней, не справіўшыся з заданнем, спалілі веску ушчэнт, усе 132 хаты.

У весцы Бабры знаходзіліся партызанская баня, могілкі,  бальніца, тут у хаце Юрковіч Марыі пражываў з 1942 года радыст з Масквы. Сувязныя Таня Бауэр і Таня Клімановіч здзяйснялі сувязь мінскага падполля, партызан с Масквой. З іх дапамогай каардынавалася сумесная барацьба з ворагам. Мясцовыя жыхары дапамагалі партызанам як маглі: дастаўлялі ў Мінск лістоўкі, інфармацыю, хавалі падпольшчыкаў, кармілі, вязалі і шылі  адзенне, выпякалі хлеб. Кожная сям’я мела свае заданне. Тут існавала савецкая зона. Немцы толькі двойчы  правялі карныя экспедыцыі, у час адной з іх у Бабрах спалілі хату Дабрагоста П. разам з жыхарамі.Спалены 2 хаты у Мышыцах разам з мясцовымі жыхарамі. Спалены 2 вескі Рудня і Крамянец.Усяго некалькі хат засталося  ў весцы Малыя Бесяды, дзе знаходзіцаа партызанская крынічка і партызанскія могілкі.

Нашы землякі змагаліся з ворагам на розных участках франтоў. З баямі прыйшлося адступаць ад заходніх граніц да Масквы Смалонскаму І, а затым гнаць праціўніка да Венгрыі, дзе ен атрымаў цяжкае раненне. Еўропу вызвалялі Іванец І.І., жыхар в Крамянец.У музеі есць дакументы і успаміны многіх партызан: Яскевіча І.І., які удзельнічаў у партызанскім парадзе ў Мінску ў 1944 годзе, Ляшчынскім П., удзельніку савецка- фінскай вайны, які партызаніў, а потым вызваляў г.Кенігсберг, дзе таксама быў паранены і камісаваны, Зянькевічу Яўхіму.

Цікавы жыццевы шлях Некрашэвіча Міхаіла, удзельніка 1 сусветнай вайны, салдата, які бачыў Леніна,  удзельніка Вялікай Айчыннай, нягледзячы на тое, што меў вызваленне ад вайсковай службы. У нашым музеі маецца яго трафейная скрыпка, якая дапамагала савецкім салдатам чакаць вяртання дамоў пасля вайны, а зараз стала цікавым экспанатам музея.Аднак, не усе дажылі да шчаслівага дня Перамогі. 2 мая 1945года загінуў непадалеку ад Берліна Янушкевіч Канстанцін, а большасць нашых землякоў загінулі пад Кенігсбергам. Сярод жыхароў  весак нашага мікрараена ў гады вайны загінулі 90 чалавек на франтах, 51-мірныя жыхары, 36 з іх спалены ў агні. У памяць аб іх у в Калачы стаіць помнік.

Экскурсія №3                          Нашы славутыя землякі

Лагойская зямля ўзрасціла шмат таленавітых людзей.Сярод выпускнікоў нашай школы ярка выдзяляюцца самабытныя самародкі, таленавітыя артысты, дабрадушныя, шчырыя людзі: саліст аркестра Беларускіх народных інструментаў, Заслужаны артыст БССР Веніямін Антонавіч Бурковіч і артыст- цымбаліст, лаурэат Рэспубліканскага конкурса, член Саюза тэатральных дзеячаў, саліст Дзяржаўнай беларускай філармоніі Аляксандр Дзмітрыевіч Лявончык. Цікава, але іх жыццевы і творчы шлях вельмі пераплецены. Яны вучыліся ў адной школе, з незвычайным пачуццем любілі прыроду мясцовага краю і людзей, зведалі цяжкасці пасляваеенага жыцця, разам праслаўлялі беларускую культуру. А калі не стала сябра, Алесь Лявончык перадаў у   музей роднай школы  дакументы аб творчасці Бурковіча Веніяміна.

    

Іх х звязала  незвычайная цяга да музыкі, да беларускіх інструментаў, асабліва да цымбалаў. Мы зразумелі гэта, калі Алесь Лявончык перадаваў нам свае цымбалы ў музей і пры правядзенні канцэрта ў школе. Як беражліва і ласкава адносіцца ен да інструмента. 1 пра іх ен скажа: “Чулыя, сціплыя, стрыманыя. Для беларуса цымбалы тое ж , што бандура для ўкраінца, баладайка для рускага, домбра для казаха. У іх душа народа”. А любімы верш артыста наступны:

“Ой цымбалы вы цымбалы- струны гучна звонкі    

Шмат вякоў вы паслужылі для нашай старонкі.

Вы заўседы дабаўлялі многа весялосці

Ці вяселле, ці ігрышча- вы першыя госці.

З вамі мы пазабывалі ўсе свае турботы,

І бязлітасна збівалі і лапці і боты.

Весяліце ж вы цымбалы гарады і вескі,

Ккаб заўседы расцвіталі бульба і бярозкі”.

.

Усе пачыналася з вядомага на ўсю акругу ансамбля калгаса імя Мянжынскага ў складзе І.Рогача (скрыпка), В.Бурковіча( цымбалы), К.Рогача (гармонь), Г.Бурковіча (цымбалы). Не адно вяселле плясала пад іх музыку. А калі гарманіст стамляўся, самы малады музыкант браў гармонік у рукі і госці весяліліся да раніцы. Ніхто не ведаў, што праз 5-6 год пра яго прафесар музыкі Барсаў скажа, што ў сваю пару Веніямін Бурковіч блістаў, як зорка першай велічыні. І гэта было так. А жыццевы т ьворчы шлях В.А.Бурковіча прайшоў так.

Здаўна ў весцы Калачы жыла працавітая сям’я Бурковічаў. У час стварэння калгаса мія Сталіна гаспадары не ўступілі ў калгас, і як кулакі былі сасланы ў Комі АССР, дзе ў 1934 годзе і нарадзіўся Веня.

Пасля вайны сям’я зноў вярнулася ў родную веску. Музыка была спадарожнікам сям’і, дзе вырас хлопчык. Дзядзька Юзік добра іграў на скрыпцы, маці вельмі прыгожа спявала. У музыцы сын адкрыў для сябе свет прыгожага. А пачуўшы  ігру на цымбалах, сказаў: “Я зразумеў, што са мной здарылася штосьці такое, чаго і зараз растлумачыць не магу. Гэта была нейкая светлая, вялікая радасць. І пазбавіць мяне гэтай радасці - гэта ўсероўна, што пазбавіць сонца”.

Усе дзеці Бурковічаў ігралі на цымбалах, гармоніку, і толькі Веня звязаў з музыкай свае жыцце.

У час вайны бацька Вені загінуў на фронце. Сям’я жыла вельмі бедна, але просьба хлопчыка дастаць цымбалы знайшла водгук ўу душы маці. Мясцовы майстар Іосіф Рогач зрабіў яму інструмент. Са з’яўленнем дарагога інструмента пачалося неверагоднае: калі раней Веня спяваў увесь дзень, то цяпер стаяў шум ад стукання па струнах цымбал. Маці не вытрывала і адправіла маленькага віртуоза іграць у хлеў….Нарэшце наступіў дзень, калі ен выступіў на вечарынцы.Як жа ен імправізаваў!І яго ўзялі ў склад мясцовага музычнага квартэта. Усе мясцовыя вяселлі плясалі пад іх музыку. Сваім заняткам Веня дапамагаў маці. Са лязамі на вачах яна ўспамінала, з якім гонарам прынес яе 19-гадовы сын грошы за вяселле.

У 1951 годзе квартэт заняў 1-ае месца ў раенным і абласным конкурсах мастацкай самадзейнасці. Тут ўпершыню ігру юнага музыкі заўважыў старшыня журы, кіраўнік дзяржаўнага аркестра Іосіф Жыновіч.” Музыка- яго прызванне, стыхія”- сказаў нен.Жыновіч сказаў Веніяміну, што яму патрэбна вучыцца і прыехаць у Мінск.

Пасля заканчэння школы Веня стаў студэнтам мінскага музычнага вучылішча. Спачатку будучаму артысту цяжка было іграць на цымбалах новай канструкцыі. Тэмпы навучання хуткія. Яму мяшала прывычка іграць на слых. Пры развучванні твора яму іграла выкладчыца, а потым ен без памылак паўтараў усе пачутае. Ен быў фанатычна адданы свайму інструменту. І хутка іграў творы Вівальдзі, Гендэля, Моцарта, творы беларускіх і савецкіх кампазітараў: Н.Будашкіна, А.Туранкова, Д.Камінскага.

На 2 курсе, з 1952 года, студэнт працуе ў якасці аркенстранта ў народным аркестры БССР Жыновіча, дзе пачалася актыўная  канцэртная дзейнасць яго як саліста аркестра. З 1956года пераведзены ў склад першых прым. У 1957 годзе ў Мінску праходзіў Усебеларускі фестываль. Веніямін стаў першым лаурэатам і атрымаў права  прадстаўляць беларускае мастацтва на Усесаюзным фестывалі ў Маскве. І тут ен заняў першае месца разам з цымбалістам М.Шмелькіным. Гэта перамога дала выхад на 6 Міжнародны фестываль моладзі, які таксама праходзіў у Маскве.

Поспех яго быў ашаламляльны. Бурковіч атрымаў Залаты медаль, званне лаурэата.

Пачалася яго канцэртная дзейнасць. Адначасова ен вучыцца ў Белгаскансерваторыі. Дуэт М.Шмелькіна і В.Бурковіча з поспехам выступаў не толькі ў  СССР, але і за мяжой: Польшча, Балгарыя, Швецыя, нарвегія, Францыя, Канада, Англія…

Дзяржава ацаніла ўклад Веніяміна Бурковіча ў музычную культуру і ў 1967 годзе яму прысвоена званне Заслужанага артыста БССР. Пра яго пісалі, што гэта сапраўдны музыкант- самародак, вельмі рэдкая з’ява. Як выканаўца ен меў моцнае ўздзеянне на публіку, мог, як ніхто імправізаваць.

Вельмі шкада, што яго творчасць закончылася так рана. Але ен дасягнуў вельмі многага ў жыцці.

Лявончык Аляксандр Дзмітрыевіч нарадзіўся 27.04.1941 года ў весцы Свідна Лагойскага раена. У 1944 годзе сям’я перасялілася ў веску Мышыцы, бо бацьку Дзмітрыя Аляксандравіча накіравалі на работу на пасаду старшыні Янушкавіцкага сельсавета. З 1947 года бацька ўзначаліў Калачаўскі сельсавет і сям’я пераехала ў Калачы. Саша вучыўся  спачатку ў Мышанскай пачатковай школе, а ў 1951 годзе перайшоў у 4 клас Калачаўская сямігодкі. Тут жа працавала  настаўніцай яго маці. Праз чатыры гады Аляксандр з пахвальнай граматай закончыў вучобу ў школе.

Музычныя здольнасці ў хлопчыка праявіліся вельмі рана. Калі яму споўнілася 7 гадоў, ен пачаў іграць на бацькоўскім гармоніку, а праз год яму купілі  новы  інструмент. У тыя гады на ўсе наваколле звінеў ансамбль Бурковічаў. Ен  уразіў Алеся, які вырашыў вучыцца іграць на цымбалах ў Вені. (Веня быў старэйшы за Сашу на 4 гады). Два гады Алесь разам з братам хадзілі з Мышыц  у Калачы  на вучобу, а калі Лявончыкі пераехалі ў Калачы, Алесь стаў удзельнічаць у мясцовым ансамблі разам з Бурковічам.

Па прапанове Вені, Алесь паступіў у Мінскае музычнае вучылішча, дзе вычыўся з 1955 па 1959 гады. Менавіта на  другім курсе  Бурковіч звярнуў увагу І.Жыновіча на свайго земляка. Хутка Алесь быў запрошаны ў маладзежную групу аркестра народных інструментаў. Без экзаменаў ен паступіў у кансерваторыю, якую закончыў у 1964 годзе.

Цяжка было сумяшчаць вучобу і працу, але выключнае працалюбства дапамагло пераадолець цяжкасці. З 1964 па 1966 гады ен працягвае вучобу ў аспірантуры, стаўшы першым аспірантам па класу народныя інструменты.У 16 год ( у 1957) –Алесь удзельнік Міжнароднага фестывалю Ў Маскве ў складзе беларускай дэлегацыі. З 1958 года пачынаецца яго актыўная  гастрольная дзейнасць у складзе аркестра пад кіраўніцтвам І.Жыновіча. Яго чароўная музыка гучала ў 16 краінах свету. У 1986 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР артыст узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Разам з жонкай Нінай Міхайлаўнай  выхавалі двух сыноў - прадаўжальніукаў справы бацькі. Алесь- піяніст, мае вышэўшую музычную адукацыю, закончыў музычную школу ў Мюнхене па джазе. Міхась-цымбаліст, стыпендыят Мінароднага фонду “Новыя імены”, двойчы лаурэат Нацыянальнага конкурсу  імя Андрэева ў Цвяры, лаурэат Міжнароднага крнкурсу  “Кубак Поўначы” і Чарапаўцы.

Аляксандр Лявончык  часта прыязжае ў родную школу, перадае сваю любоў да роднай культуры, мовы, да цымбалаў .Ен часта наведвае сваю настаўніцу Молчан Н.А.А вучні з задавальненнем знаемяцца з матэрыяламі, падараванымі артыстам у школьны музей, асабліва яго дзеннікі, і сшыткам.

  Экскурсія №4         Гісторыя Калачаўскай школы

У 1930 годзе, калі ствараўся калгас імя Сталіна, у весцы Калачы было сапраўднае свята: пабудавана і адкрыта пачатковая школа. Стаяла яна на месцы жылога дома каля возера.

У самым пачатку вайны будынак школы быў спалены. Таму пасля вайны дзеці вучыліся ў жылых памяшканнях мясцовых жыхароў. Пісалі на газетах, бумагі амаль не было. Падручнікі таксама адсутнічалі. Чарнілы рабілі з соку буракоў.

З пабудовай новага будынка ў 1947-48 навучальным годзе школа стала сямігадовай.  Сямігодка існавала да 1969 года. Першым дырэктарам Калачаўскай сямігадовай школы быў Шнарэвіч Міхаіл Удадзіміравіч.Ен успамінаў што настаўнікам і вучням прыйшлося шмат папрацаваць па добраупарадкаванні тэрыторыі школы, пасадзіць шмат дрэў.

Пазней ен працаваў загадчыкам Лагойскага РАНа, настаўнікам Плешчаніцкай СШ №2, дырэктарам школы- інтэрната ў Плешчаніцах, будаваў піянерскі лагер “Арленак”, працаваў настаўнікам ў Жасцінаўскай, Акцябрскай школах.

З 1969 года  школа набыла статус  сярэдняй. Дзяцей было многа, вучыліся ў 2 змены. Таму ў 1976 годзе дзеці і педагогі атрымалі новы двухпавярховы будынак, у якім мы вучымся і цяпер.

За 40 год тут працавала шмат педагогаў.У пачатку 70-х гадоў выкладаў геаграфію Бутрым Георгій Аляксеевіч, які пазней з’яўляўся начальнікам Галоўнага упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы.

З 1986 па 1989гады намеснікам дырэктара працавала Вайцяховіч Алена Уладзіміраўна, якая зараз –дырэктар Гайненскай школы.На працягу існавання  сярэдняй школы яе ўзначальвалі дырэктары:

Мялешка Канстанцін Яўгенавіч

Філіповіч Аляксандр Францавіч

Фарфель Міхаіл Абрамавіч

Алесіенак Аляксандр Леанідавіч

Анкуда Міхаіл Уладзіміравіч і, нарэшце, цяпер узначальвае школу

Шыла Аляксандр Іванавіч.

У 2016 годзе школа змяніла свой статус і стала называцца “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Калачаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Лагойскага раена”.

   

З настаўніцкі лесам звязалі свае жыцце шмат выпускнікоў. Многія з іх працуюць у Лагойскім раене: Супрон Таццяна Аляксандраўна (Бяларучы), Яскевіч Таццяна Міхайлайна (Сямкова).А сярод педкалектыву нашай школы:наступныя выпускнікі: Сарока Л.Б., Шахрай Т.І., Пратасоўская А.А., Байкова Н.І, Жукоўская В.В., Шыла Г.М.

Варта успомніць і нашых настаўнікаў –ветэранаў працы: Барчонак А.Ф., Коска  , Молчан Н.А., Рымдзенак А.Д., Рыбакова Н.Ц., Краўчонак Т.І., Сімагасціцкая Г.І., Жукоўская В.В., Ваўчок Л.С., Мароз Л.М., Іванец С.В., якія працавалі ў сярэдняй Калачаўская школе.

 За гады існавання сярэдняй шолы яе закончылі больш 750 вучняў. Самымі вядомымі сталі артысты –цымбалісты Бурковіч Веніямін Антонавіч і Лявончык Аляксандр Дзмітрыевіч.

Хочацца адзначыць, што кожны настаўнік і выпускнік школы- гэта наш гонар і памяць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.