Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 46 человек

Опыт реализации педагогических проектов

Дата: 12 декабря 2019 в 13:46, Обновлено 12 декабря 2019 в 14:15
Автор: Шило Г. М.

Перспектыўны вопыт рэалізацыі педагагічнага праекта ў ДУА "Калачаўскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа лагойскага раёна"

«Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да культуры беларускага народа»

Тэрміны рэалізацыі: 2014/2015 – 2016/2017 навучальны год

Мэта праекта: распрацоўка  і ўкараненне зместу і спосабаў выхавання нацыянальнай самасвядомасці вучняў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культуры.

Задачы праекта:

1. Выявіць стан праблемы і вызначыць метадалагічныя і метадычныя асновы стварэння прасторы духоўна-маральнага і патрыятычнага адраджэння  ва ўстанове адукацыі. 

2. Правесці аналіз адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі з пазіцыі выкарыстання ўсіх магчымых умоў, сродкаў і спосабаў для рашэння задач захавання нацыянальна-культурных арыенціраў.

3. Вызначыць крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці працэсу фарміравання  патрыятычнага выхавання ва ўстанове адукацыі.

4. Стварыць сацыяльна-педагагічныя і арганізацыйныя  ўмовы для забеспячэння выхавання  нацыянальнай самасвядомасці ва установе адукацыі ў час урокаў і ў час пазакласнай работы.

5. Каардынаваць дзейнасць усіх суб’ектаў педагагічнай дзейнасці, сям’і з БРСМ, БРПА пры правядзенні маладзёжных акцый, ініцыятыў, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку дзяржаўнай палітыкі.

6. Распрацаваць і рэалізаваць комплекс мер, накіраваных на перадачу маладому пакаленню сацыяльнага вопыту, багацця духоўнай культуры народа, яго нацыянальнай самасвядомасці.

Педагагічны праект

Выніковая справаздача па праекту

Дадаткі да выніковай справаздачы

Вынікі педагагічнага праекта

Вопыт работы установы адукацыі над тэмай педагагічнага праекта быў разгледжаны:

  • На канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці “Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты, эфектыўныя рашэнні”, які праходзіў на базе абласнога рэсурснага цэнтра “Беразіна” 18.05.2015 г.;
  • у праграме правядзення выязной нарады упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама на базе Лагойскага раёна 20.11.2015 г.;
  • на раённым метадычным аб’яднанні  намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце  17.04.2015 г.;
  • на раённым метадычным аб’яднанні педагогаў-арганізатараў 19.02.2016 г;
  • на раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў 14.12.2016 г.

Публікацыя артыкула  “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроках літаратурнага чытання і ў пазакласнай рабоце” у журнале “Образование Минщины”;

Публікацыя артыкула “Использование экспозиций музея в воспитании гражданственности, патриотизма и готовности к военной службе” у журнале “Адукацыя і выхаванне”.

У ходзе рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі распрацаваны:

  • даследчыя работы “Бабры- веска партызанская”, “Крамянец у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Святы камень в.Крамянец”, “З гісторыі  в.Малыя Бесяды”, “Народныя традыцыі нашых вёсак”, “Гісторыя аднаго экспаната”;
    Навукова-даследчая работа “Пазнаем Беларусь разам ” атрымала Дыплом у рэспубліканскім конкурсе творчых і навукова-даследчых работ  “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, прымеркаванае да Году культуры;
  • сцэнарыі вучэбных заняткаў, выхаваўчых гадзін з дыдактычнымі матэрыяламі (дадатак 7, 8);
  • маршруты паходаў па месцах партызанскай славы;
  • маршрут дзейнасці турысцка-аздараўленчага лагера “Вясёлыя рабяты” з рэалізацыяй міні-праекта “Чысты лес”;
  • сцэнарый агітбрыгады “Алые паруса”;
  • сцэнарыі экскурсій у школьным краязнаўчым музеі “Наш край у даваенны час”, “Вялікая Айчынная вайна ў нашым краі”, “Нашы славутыя землякі”, “Гісторыя Калачаўскай школы”;
  • літаратурныя матэрыялы па матывах твораў сучаснай літаратуры для дзіцячага тэатра;
    Атрыманы Дыплом УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  адкрытага рэспубліканскага конкурса конкурса распрацовак літаратурнага матэрыяла для дзіцячага тэатра;
  • сцэнарыі беларускіх народных святаў “Багач”, “Каляды”, “Гуканне вясны”, “Грамніцы”, “Масленіца”, “Свята бульбы”, “Вялікдзень”;
  • па выніках даследаванняў народных свят выраблены лэпбукі, якімі настаўнікі карыстаюцца пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў;
  • ілюстраваны тлумачальны слоўнік на тэму беларускіх народных свят (дадатак  9).  Слоўнік «Народныя святы» адрасуецца вучням, настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены  і неабыякавы да гісторыі Беларусі. Яго асноўная задача – дапамагчы карыстальніку справіцца з праблемай неразумення асобных слоў і выразаў пры падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні беларускіх традыцыйных святаў;
  • вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта прадстаўлены на старонцы “Педагагічны праект” афіцыйнага сайта установы адукацыі.

Праведзены:

  • тэматычныя сустрэчы з былым выпускніком школы  знакамітым беларускім цымбалістам А.Лявончыкам;
  • тэматычная выстава сястрынства Лагойскага благачыння «Человеческий потенциал Отечества: традиционная нравственность и семейные ценности»;
  • выстава “Ёлка-фэст” (ёлкі выраблены з другаснай сыравіны);
  • конкурс прыгатаваных страў з бульбы “Эх, ты, бульба-бульбачка!”;
  • бацькоўскі сход “Нашы сямейныя традыцыі”;
  • майстар-клас па прыгатаванні велікодных кулічоў;
  • сумесныя акцыі БРПА, БРСМ і Янушкавічскага лясніцтва “Пасадзі дрэва”;
  • пасаджана алея Перамогі;
  • сумесныя акцыі БРПА, БРСМ і ТАА “СНБ-Агра” сельскага савета “Абеліск”, “Чыстая веска”;
  • прыняты ўдзел вучняў і настаўнікаў у інтэрнэт-праекце “Мне сняцца сны аб Беларусі” у намінацыях “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” , «Мы вместе отстояли этот мир»;
  • выступленні агутбрыгады “Алые паруса”, удзел агітбрыгады ў раённым конкурсе агітбрыгад, дзе занялі другое месца.

У выніку праведзенай работы рэалізавана спецыяльна арганізаваная, мэтанакіраваная дзейнасць педагогаў і вучняў з мэтай фарміравання сацыяльна-значымых якасцей асобы: грамадзянскасці і патрыятызму, любові да роднай прыроды, Радзіме, адказнасць за захаванне роднай мовы і культуры, маральных абавязкаў па адносінах да грамадства і дзяржавы.

Праведзеныя маніторынгі сведчаць аб  павышэнні крытэрыяў нацыянальнай самасвядомасці (дадатак 4).

У пачатку рэалізацыі педагагічнага праекта назіраўся ўзровень ніжэй 6 балаў па крытэрыях “Мае веды аб беларускай народнай творчасці”, “Маё веданне сваёй радаслоўнай, сямейных традыцый”, “Мае веды аб гісторыі сваёй краіны і яе нацыянальных традыцыях”. На момант завяршэння педагагічнага праекта паказчыкі ўзраслі да амаль да 8 балаў. Гэта абумоўлена тым, што вучні не проста прысутнічаюць на мерапрыемствах, а актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні іх сцэнарыяў, даследуюць традыцыі сваей мясцовасці, яе гісторыю, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, разам з бацькамі  далучаюцца да культурнай спадчыны. Такім чынам школьнікі атрымліваюць навыкі сістэмнага і арганізаванага пошуку, падбору і аналізу інфармацыі.  Вучні, якія адкрылі для сябе скарбніцу народнай творчасці, трансліруюць атрыманыя веды сярод аднагодкаў, сваякоў, выконваючы тым самым функцыі захавання і перадачы традыцый беларускай народнай культуры.

Кожны год ва ўстанове адукацыі праводзіцца маніторынг выхаванасці вучняў (дадатак 5). Па выніках праведзенага маніторынгу выхаванасці ўзровень выхаванасці за апошнія 3 гады значна павысіўся, адсутнічаюць правапарушэнні сярод навучэнцаў.

Даныя анкетавання сведчаць аб росце ўзроўня сацыяльнай адаптацыі вучняў. Разам з тым паказваюць неабходнасць прадаўжэння работы па выхаванню паказчыкаў адказных адносін да вучобы, грамадскай працы, фарміраванні сацыяльна-этычных норм паводзін, якія заснаваны на агульначалавечых каштоўнасцях, такіх як адказнасць і абавязак, прастата і сціпласць, дабрыня і спагадлівасць.

Работа  па рэалізацыі педагагічнага праекта аказала ўздзеянне на актыўнасць бацькоў навучэнцаў:

  • бацькі сталі больш цікавіцца школьнымі справамі дзяцей;
  • працэнт наведвання бацькоўскіх сходаў узрос з 30% да 50%;
  • бацькі удзельнічаюць у сумесных спартыўных спаборніцтвах;
  • арганізаваны сумесныя з бацькамі паездкі ў Беларускі нацыянальны тэатр імя Я.Купалы, Беларускую дзяржаўную філармонію, Тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікі  анкетавання сведчаць аб росце  разумення  бацькамі ролі сям’і, сямейных каштоўнасцей у выхаванні грамадзяніна краіны (дадатак 6).

У выніку праведзенай работы:

  • сфарміраваны важнейшыя сацыяльна-значныя якасці: грамадзянская сталасць, любоў да Радзімы, адказнасць, пачуццё абавязку, вернасць традыцыям, імкненне да захавання і прымнажэння гістарычных і культурных каштоўнасцей, гатоўнасць служыць Айчыне
  •  узрасло разуменне вучнямі ўзаемасувязі гістарычных падзей, свайго далучэння да  сучаснай культуры, якая непарыўна звязана з мінулым;
  • павысілася матывацыя да творчай дзейнасці і сацыяльная актыўнасць навучэнцаў.

Такім чынам, дзякуючы сістэмнай рабоце над праектам, сацыяльнай і гістарычнай накіраванасці праекта, выкарыстанню актыўных форм і метадаў, фарміруецца нацыянальная самасвядомасць, выконваецца місія сацыялізацыі асобы. Гэта работа развівае розум, узбагачае пачуцці, выхоўвае маральнасць. Школа і далей будзе працаваць у даным накірунку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.